Беларуская Служба

У Гродне сямейную пару судзяць за «счэпку» на Маршы адзінства

03.01.2022 09:12
Рэжым абвінавачвае пару ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі
Ілюстрацыйны здымакHrodnaLife

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна 30 снежня пачаў разгляд крымінальнай справы паводле часткі 1 артыкула 342 КК у дачыненні да 46-гадовай юрысткі Алены Ягорычавай і 51-гадовага слесара Ігара Пазнякова.

Паводле абвінавачвання, палітвязні «натхняючы сваімі паводзінамі іншых у мэтах падахвочвання ў іх пачуцця неабходнасці ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве сталі ў счэпку, дэманструючы свой намер аказваць відавочнае непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі».

Алену таксама абвінавачваюць у гвалце ў дачыненні да супрацоўніка АМАПу. Паводле следства, жанчына ўжыла гвалт «нанёсшы не менш за адзін удар правай рукой у вобласць твару і шыі, пасля чаго ажыццявіла захоп правай рукой за маску і шыю пацярпелага, прычыніўшы яму фізічны боль і пабоі».

ПР «Вясна»/юд