Беларуская Служба

Спецслужбы Лукашэнкі ў 2021 годзе былі актыўныя ў Латвіі

03.01.2022 14:30
У Латвіі паведамілі пра асноўныя пагрозы для нацыянальнай бяспекі краіны ў 2021 годзе.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneStokkete/Shuttestock

Служба дзяржаўнай бяспекі Латвіі паведаміла пра асноўныя пагрозы для нацыянальнай бяспекі краіны ў 2021 годзе. Згадваецца ў справаздачы і Беларусь. Сцвярджаецца, што спецслужбы Лукашэнкі працягвалі ў Латвіі збор інфармацыі пра тое, як мясцовыя беларусы адносяцца да грамадска-палітычных працэсаў, якія адбываюцца ў РБ. Беларускія сілавыя структуры таксама «засвяціліся» ў міграцыйным крызісе на тэрыторыі Латвіі, паведамляе партал Delfi.

Пры гэтым Служба дзяржаўнай бяспекі піша, што галоўнай пагрозай для Латвіі ў мінулым годзе былі расійскія спецслужбы. А вось зацікаўленне кітайскіх спецслужбаў да падзей у гэтай краіне ЕС рэзка знізілася. Мяркуецца, што прычынай сталі ўведзеныя з-за пандэміі каранавіруса абмежаванні.

вс