Мясцовыя ўлады імкнуцца замоўчваць пытанні, якія звязаны з рэферэндумам. Папраўкі ў Канстытуцыю не абмяркоўваюцца ў публічных месцах. Улады абмежаваліся фармальнымі мерапрыемствамі і выступамі ў прэсе. З друкаваным праектам «лукашэнкаўскай» Канстытуцыі можна азнаёміцца ў 25 бібліятэках Віцебскай вобласці.
Апазіцыя яшчэ не вызначылася з канчатковай стратэгіяй галасавання. Многія грамадзянскія актывісты гатовы прыйсці на ўчасткі і сапсаваць бюлетэні.
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск