Філосафа, публіцыста, грамадскага дзеяча Уладзіміра Мацкевіча пакінулі за кратамі яшчэ на месяц — да 4 лютага.
Пра гэта паведамляецца на старонцы ў Фэйсбуку, прысвечанай Мацкевічу, якую вядуць ягоныя паплечнікі.
Уладзіміра Мацкевіча затрымалі 4 жніўня 2021 года. У той жа дзень супрацоўнікі Камітэту дзяржбяспекі правялі ў яго ператрусы праз падазрэнне ў арганізацыі або ўдзеле ў дзеяннях, якія парушылі грамадскі парадак.
Пазней стала вядома, што артыкулы зняволенага філосафа правяраюць «на прыкметы распальвання варожасці».
Па стане на 4 студзеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 968 чалавек. Усяго па крымінальных справах палітычнага характару праходзяць да 5 000 асобаў.
вх