Leroy Merlin – міжнародная сетка крамаў для будаўніцтва, аздаблення і ўладкавання дома, лецішча і саду. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Францыі.
Міжнародная кампанія рыхтавала да адкрыцця гіпермаркет у Ждановічах пад Мінскам. Аднак у лістападзе 2020 году стала вядома, што адкрыццё прыпыняецца на няпэўны тэрмін.
Тады кампанія назвала адмову ад будаўніцтва «часовай» і патлумачыла гэта «фінансавымі наступствамі пандэміі COVID-19», а таксама паведаміла, што хоча сканцэнтравацца на планах у суседняй Расіі.
З 2015 году кампанія не адкрыла ў Беларусі ніводнай крамы. Цяпер у галоўным офісе вырашылі зліквідаваць юрыдычную асобу «Леруа Мэрлен Бел», зарэгістраваную ў тым годзе ў беларускай сталіцы.
Раней супраць уладаў Беларусі Еўрасаюз, Злучаныя Штаты, Канада, Новая Зеландыя, Швейцарыя і некаторыя іншыя краіны ўвялі эканамічныя санкцыі.
"Радыё Свабода" / вх