Беларуская Служба

Беларусь высылае польскага консула з Брэста, МЗС Польшчы выклікае беларускага дыпламата

05.01.2022 17:01
Супрацоўнікі генеральнага консульства быццам бы арганізавалі спробу ўцёкаў грамадзяніна Польшчы, падазраванага ў здзяйсненні ДТЗ у Беларусі.
   .
Міністэрства замежных спраў Польшчы. Ілюстрацыйны здымакфота: Gnesener1900, CC BY-SA 3.0, via Wikimedia Commons

Беларусь высылае польскага консула з Брэста.

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз заявіў, што супрацоўнікі генеральнага консульства Польшчы ў Брэсце арганізавалі спробу ўцёкаў грамадзяніна Польшчы, падазраванага ў здзяйсненні ДТЗ са смяротным вынікам, таму МЗС ня бачыць магчымасці для далейшай працы супрацоўніка генконсульства Польшчы на тэрыторыі краіны.

Міністэрства замежных спраў Польшчы выклікала дыпламата беларускага пасольства ў сувязі з высылкай польскага консула з Беларусі. «Прымаюцца дзеянні для праверкі прадстаўленай інфармацыі і высвятлення сітуацыі», – гаворыцца ў паведамленні МЗС.

нг