Беларуская Служба

Літва ня будзе працягваць надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю

09.01.2022 08:11
Рэжым надзвычайнага становішча, які дзейнічае з 9 лістапада, дазваляе памежнікам выкарыстоўваць «псіхалягічны ціск» і «прапарцыйны фізічны гвалт».
Ілюстрацыя Крыніца: Twitter @Straz_Graniczna

Урад Літвы прыняў рашэнне не працягваць рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю і ў лагерах, дзе размяшчаюць мігрантаў, якія прыбылі з краіны, заявіла прэм’ер-міністарка Інгрыда Шыманіце, піша svaboda.org.

ЕЗ лічыць, што Беларусь наўмысна падштурхоўвае нелегальных мігрантаў з краін Блізкага Усходу і Афрыкі да пераходу граніцы з ЭЗ, правакуючы крызіс у адплату за санкцыі, уведзеныя супраць Мінска.

«Цяпер урад ня будзе прапаноўваць працяг надзвычайнага становішча пасля 15 студзеня, але нам, магчыма, давядзецца разгледзець такі крок у залежнасці ад таго, як будзе развівацца сітуацыя», – сказала Шыманіце.

Рэжым надзвычайнага становішча, які дзейнічае з 9 лістапада, дазваляе памежнікам выкарыстоўваць «псіхалягічны ціск» і «прапарцыйны фізічны гвалт» для перадухілення пранікнення мігрантаў у Літву.

эж

Сітуацыя на мяжы спакайнейшая, мігранты не здаліся, але памянялі тактыку

08.01.2022 09:54
Мігранты зразумелі, што прасцей перайсці праз мяжу ў малых групах, ім актыўна дапамагаюць беларускія памежнікі.