Дзяржаўная кампанія «ТрансАвіяЭкспарт», якая знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, змяніла назву. Гэта вынікае з інфармацыі адзінага дзяржрэгістру. Цяпер фірма, якая займаецца грузавымі авіяперавозкамі, мае назву «ТАЕ Авія», піша news.zerkalo.io.
Змены ў назву кампаніі былі ўнесеныя 22 снежня 2021 году. Асноўны від дзейнасці фірмы пры гэтым не змяніўся – грузавыя паветраныя перавозкі.
99,8% акцыяў кампаніі належыць дзяржаве, астатнімі валодаюць 124 акцыянеры – фізічныя асобы. Яшчэ ў 2019 годзе такіх акцыянераў было толькі 73 чалавека. Дывідэндаў сваім акцыянерам прадпрыемства два апошнія гады не плаціла. У штаце кампаніі – 250 працаўнікоў. «ТрансАвіяЭкспарт» зарабіла летась 4,3 млн рублёў прыбытку, хаця ў 2019 годзе была стратнай (мінус 7,9 млн рублёў).
Супрацоўнікі «ТрансАвіяЭкспарт» у канцы мінулага года расказалі Zerkalo.io пра затрымкі выплаты зарплаты. Яны звязвалі гэта з уключэннем фірмы ў амерыканскі санкцыйны спіс.
яс