Беларуская Служба

Затрыманы стваральнік ютуб-канала «Трэці Рэгіён Беларусь»

10.01.2022 15:33
Алег Канавалаў, які з 2020 года жыве на Украіне, прыехаў на навагоднія святы ў Беларусь.
Алег КанавалаўВідэа МУС РБ

Пра затрыманне Алега Канавалава 26-гадовага жыхара Гомельшчыны паведаміў тэлеграм-канал МУС.

Алега Канавалава абвінавацілі ў тым, што “з лета 2020 года мужчына актыўна ўдзельнічаў у пратэстным руху, здымаў і размяшчаў відэа на сваім канале, дэананіў сілавікоў”. А таксама ў тым, што ва Украіне “ён працягваў актыўна размяшчаць у адной з сацыяльных сетак інфармацыю антыдзяржаўнага толку. Прапагандаваў узброены супраціў прадстаўнікам улады і супрацоўнікам праваахоўных органаў. Цынічна выказваўся ў каментарах аб гібелі супрацоўніка КДБ”.

МУС паведаміла, што супраць Алега Канавалава распачалі крымінальную справу за распальванне сацыяльнай варожасці.

На відэа МУС бачна, што Канавалаў адмовіўся адказваць на пытанні аператыўніка і не ўдалося прымусіць яго да пакаяння. Відэа доўжылася толькі 34 секунды з чаго палову склалі кадры з затрымання, якія можна прыпісаць да любой падобнай сітуацыі.

яс/Новы час