Беларуская Служба

Палітвязню Дзмітрыю Гопце адмовілі ў памілаванні

10.01.2022 16:31
22-гадовы Дзмітрый Гопта – жыхар Гомеля, мае псіхічнае захворванне.
Дзмітрый Гоптаhttps://t.me/viasna96/8866

Пра гэта паведаміла Вясне ягоная маці.

22-гадовы Дзмітрый Гопта – жыхар Гомеля, мае псіхічнае захворванне, звязанае са значным парушэннем паводзін, якое патрабуе догляду і лячэння, з-за гэтага мае разумовую адсталасць.

Аднак гэта не перашкодзіла суду асудзіць яго на 2 гады калоніі за падзеі 9 і 10 жніўня ў Жлобіне.

У снежні прадстаўнікі ініцыятывы «круглага стала» Юрыя Васкрасенскага паведамілі яго сваякам, што палітвязня могуць памілаваць да рэферэндуму.

яс