Беларуская Служба

«Купалаўцы» абвяшчаюць Тыдзень роднай мовы і свабоднага доступу да спектакляў

16.02.2022 08:03
Артысты запрашаюць гледачоў на Тыдзень роднай мовы – з 15 да 21 лютага яны адкрываюць свабодны доступ да спектакляў на сваім Ютуб-канале.
 -
"ў" - характэрная асаблівасць беларускай мовыфота: wikipedia.org

Тэатральная трупа «Купалаўцы» ладзіць акцыю ў гонар міжнароднага Дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.

Артысты запрашаюць гледачоў на Тыдзень роднай мовы – з 15 да 21 лютага яны адкрываюць свабодны доступ да спектакляў на сваім Ютуб-канале.

У праграме тыдня – наступныя спектаклі: Radziva Prudok, «Войцэк» і «Я» Рамана Падалякі, «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» і «Тутэйшыя» Мікалая Пінігіна. Акрамя таго, у праграму ўвайшлі аўдыёпраект «1984» Джорджа Оруэла і аўтарскі музычны праект «Я гавару», створаны «Купалаўцамі» на вершы сучасных беларускіх паэтаў.

Паказы бясплатныя, але пры жаданні ўваходны квіток можна набыць па спасылцы, паведамляе «Еўрарадыё».

вс