Беларуская Служба

Беларусы скупаюць бензін і валюту

25.02.2022 09:39
Мазырская гарадская больніца прымае параненых Узброеных сілаў Расіі.
Rosyjski atak rakietowy na posterunek straży granicznej w obwodzie zaporoskim
Rosyjski atak rakietowy na posterunek straży granicznej w obwodzie zaporoskimTwitter/Держприкордонслужба

Беларусы займаюць чэргі ў абменныя пункты і эвакуююцца з памежных вёсак Гомельскай вобласці. У Лельчыцах скупляюць бензін на заправачных станцыях, паведамляюць крыніцы, інфармуе тэлеканал «Белсат».

Як стала вядома, Мазырская гарадская больніца прымае параненых Узброеных сілаў Расіі.

Палітолаг Валеры Карбалевіч гаворыць, што Лукашэнка страціў кантроль над тым, што адбываецца ў Беларусі.

«Не тое што ў Лукашэнкі не пытаюць дазволу (расіяне – рэд.) на выкарыстанне беларускай тэрыторыі, а нават не інфармуюць. Як ён сказаў, што «ну вось я даведаўся са СМІ, што магчыма, расейскія вайскоўцы выкарыстоўваюць беларускую тэрыторыю». То бок, кіраўнік дзяржавы нават не кантралюе сітуацыю», – кажа Карбалевіч.

вс

на фота: украінскі памежнік