У праўладных тэлеграм-каналах з'явілася «пакаяльнае відэа» з затрыманым у Светлагорску Дзянісам Дзікуном. Бачна, што хлопец моцна збіты, паведамляе euroradio.
На відэа ён кажа, што па ўказанні арганізацыі былых сілавікоў нібыта яшчэ з двума людзьмі падпаліў 28 лютага шафу сігнальнай устаноўкі на станцыі «Жэрдзь-Астанковічы».
Прэс-служба МУС паведамляе, што затрымалі ўсіх трох падазраваных. Яны аблілі гаручай вадкасцю рэлейную шафу сігнальнай устаноўкі і падпалілі. Следства пачало крымінальную справу за здзяйсненне акта тэрарызму.
Нагадаем, беларускія кіберпартызаны разам з абʼяднаннем ByPol, ладзяць акцыі сабатажу і дыверсіі на БЧ з мэтай запавольвання перакідкі расійскіх акупацыйных войскаў.
эж