Беларуская Служба

Праваабаронца Таццяна Гацура пакінула Беларусь

13.03.2022 14:16
Пра свой ад'езд на асабістай старонцы ў Facebook паведаміла грамадcкая актывістка і праваабаронца, дырэктарка ліквідаванага ўладамі асветніцка-сацыяльнага грамадскага аб'яднання «Звяно».
 -.
Таццяна Гацура-Яворская.Фота: Facebook

Таццяна Гацура напісала сярод іншага:

«Дарагія сябры, я ва Украіне. Выехала нелегальна.

Вайна радыкальна памяняла і нашу агульную, і маю ўласную сітуацыю. Мая сям'я рэзка апынулася ў рэальнай небяспецы, на вайне, з нявызначанай будучыняй, а таму мае патрэбу ў маёй прысутнасці і падтрымцы. За тыдзень вайны я зразумела, што не магу не быць з імі побач у гэтай бядзе.

І, канешне, не магу не быць яшчэ адным салдатам на ўкраінскім фронце ў гэтай нашай агульнай вайне. Пра салдата пакуль не літаральна, але я ехала з планам, што і як магу рабіць тут на карысць і ўкраінцам, і беларусам, маю намер стаць часткай беларускага супраціву тут.

Таму што (і не толькі) зараз зрынуць рэжым Лукі магчыма толькі пасля перамогі Украіны.

Не да канца яшчэ ўсвядоміла, што я тут. Сірэну паветранай трывогі, якая ўключаецца на мабільным, мозг успрымае, як тэлефонны званок… Не ведаю, што чакае далей, але я мае намер працаваць на агульную перамогу, выжыць і вярнуцца.

Мы справімся. Мы справімся з Лукой і справімся з Пуціным, і справімся з нашымі стасункамі з украінцамі».

У красавіку 2021 на Таццяну завялі крымінальную справу па артыкуле 342 КК РБ (Арганізацыя дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак). У рамках гэтай справы таксама затрымлівалі мужа Тацяны, вядомага ўкраінскага праваабаронца Уладзіміра Яворскага. Падчас затрымання яго збівалі, каб атрымаць паролі ад тэлефонаў, пагражаючы змяшчэннем дзяцей у прытулак, а пасля вымусілі з’ехаць з Беларусі на працягу 48 гадзін.

Нягледзячы на тое, што ніякіх следчых дзеянняў не адбывалася, Тацяна працягвала заставацца пад падпіскай аб нявыездзе.

nashaniva.com

Праваабаронца Таццяна Гацура-Яворская: Я не адчуваю, што ўсё тут забіта і зруйнавана

15.09.2021 14:31
Праваабарончую арганізацыю «Звяно» чакае ліквідацыя. 14 верасня Вярхоўны суд Беларусі адхіліў апеляцыйную скаргу «Звяна» на пастанову Мінскага гарадскога суда, які месяц таму пагадзіўся з папярэджаннямі, што вынесла «Звяну» Міністэрства юстыцыі.