Беларуская Служба

Беларускае выдавецтва «Янушкевіч» пазбаўляюць офісу

22.03.2022 11:52
Выдавецтва «Янушкевіч» «папрасілі» вызваліць офіс цягам 3 дзён.
 .
Кнігі выдавецтва.Фота: facebook.com/januskevic.books

Прычынаў гэтага не патлумачылі. Выдавецтва існуе з 2014 года, гэта сучаснае беларускае выдавецтва з уласнай кнігарняй.

«Пачыналі з выдання папулярных кніг па гісторыі Беларусі у жанры non fiction. З цягам часу наш асартымент павялічыўся за кошт мастацкай літаратуры для дарослых і дзяцей. Прыярытэты нашай дзейнасці пашырыліся - мы імкнемся развіваць беларускую кніжную прастору на ўсіх універсальных напрамках. Для нас важна, каб беларуская кніга была запатрабаваная сярод чытацкай аўдыторыі як мага больш, а ўражанні ад яе прачытання - самымі станоўчымі і прыязнымі.

Наша правіла - выпускаць у свет выданні толькі найвышэйшага гатунку. Таму мы надаем вялікую ўвагу паліграфічнай якасці і дызайнерскаму афармленню», – так характарызуюць сваю працу ў выдавецтве.

«У нас зараз шмат клопатаў, звязаных з высяленнем, і адзін з найважнейшых – куды падзець кнігі з офісу. Абвяшчаем распродаж з 20 % зніжкай кніг» – паведамілі ў выдавецтве, кнігі можна замовіць і праз іх сайт.

вх