Беларуская Служба

Беларусь: Будзе русіфікацыя польскіх школ

07.04.2022 18:51
З наступнага навучальнага года ў польскіх школах Гродна і Ваўкавыску ўводзіцца рускамоўнае навучанне.
Польская школа ў Гроднеszkola36grodno.nakresach.pl

Як даведалася Rzeczpospolita ў польскай школе № 36 у Гродне, на гэтым тыдні адбыўся сход бацькоў, якім кіраўніцтва паведаміла, што з наступнага навучальнага года вучні будуць вывучаць усе прадметы на адной з дзвюх дзяржаўных моў Беларусі – расійскай і беларускай. Улады спасылаюцца на зменены закон аб адукацыі, які не прадугледжвае выкладання на мове нацыянальных меншасцей. З іншага боку, выкладанне польскай мовы і літаратуры можа быць арганізавана на працягу адной гадзіны ў тыдзень і толькі па жаданні бацькоў і са згоды мясцовых уладаў. Па інфармацыі Rzeczpospolita, такі ж лёс чакае і польскую школу ў Ваўкавыску.

Бягучы навучальны год будзе таксама апошнім, які завяршаецца іспытамі па польскай мове. Назва школы «з польскай мовай навучання» з'явіцца на польскіх атэстатах апошні раз. З наступнага года школы (у Гродне і Ваўкавыску) зменяць назвы.

Бацькі і настаўнікі абураныя. На практыцы гэта азначае татальную русіфікацыю, бо беларускамоўных школ у Беларусі амаль няма (толькі 11% вучняў у 2020 годзе вывучалі ўсе прадметы па-беларуску).
У Гродне ў школе навучаецца каля 620 вучняў, у Ваўкавыску – 250.

яс