Публічныя заявы Вальфовіча, якія прагучалі днямі, аб верагоднасці ўзброеных правакацый на заходняй мяжы Беларусі з прымяненнем баявой зброі ні ў якім разе нельга ігнараваць. Вальфовіч – ключавы агент уплыву Крамля ўнутры марыянетачнага рэжыму Лукашэнкі, гаворыць Павал Латушка.
-Генерал Вальфовіч з'яўляецца асноўнай крэатурай Крамля на замену Лукашэнку ў выпадку яго адхілення або ўстаранення. У свой час менавіта Крэмль забяспечыў імклівы карʼерны рост свайго стаўленіка да пасады дзяржсакратара Савета бяспекі, скарыстаўшыся слабасцю і крайняй залежнасцю Лукашэнкі ад Расіі. Займаючы пасаду Дзяржсакратара Савета бяспекі, а таксама нефармальнае выконваючы функцыі прадстаўніка ваеннага блока Расіі ў Беларусі, Вальфовіч мае вялікія паўнамоцтвы і ўплыў як на беларускі генералітэт, так і на самога Лукашэнку.
Узброеныя правакацыі, пра якія заявіў Вальфовіч – гэта намер і задача, якія пастаўленыя Крамлём перад рэжымам Лукашэнкі. Сёння гэта галоўная роля рэжыму ў вайне супраць Украіны. І гэтая задача будзе рэалізоўвацца Вольфавічам рукамі Лукашэнкі.
ав