Беларуская Служба

У Беларусі ўзгадваюць палітычных зняволеных

21.05.2022 10:11
Праваабаронцы абвясцілі 21 мая Днём палітвязня ў Беларусі.
Ілюстрацыйны здымакspring96.org/

21 мая мінулага года ў шклоўскай калоніі №17 пры нявысветленых абставінах памёр палітзняволены актывіст Вітольд Ашурак. Праваабаронцы заклікаюць у гэты дзень узгадаць Вітольда, выказаць салідарнасць з палітвязнямі Беларусі і ў чарговы раз запатрабаваць ад уладаў іх вызвалення.

На сённяшні дзень у Беларусі 1202 палітвязня.

Што можна зрабіць да Дня палітвязня ў гэты дзень:

арганізаваць ці далучыцца да акцыі салідарнасці ў вашым горадзе 21 траўня ў падтрымку беларускіх палітвязняў.

прычапіць да адзення “жоўтую бірку экстрэміста” ў знак салідарнасці з палітвязнямі.

распавесці ў сацсетках гісторыю аднаго ці некалькіх палітвязняў з хэштэгам #МойСябраПалітвязень.

напісаць адкрыты ліст-пост палітзняволенаму з хэштэгам #свабодупалітвязням ці даслаць ліст салідарнасці каму-небудзь з палітзняволеных.

падтрымаць палітвязняў іншым спосабам: пасылкай, грашовым пераводам, тэлеграмай;

Болей на сайце «Вясны».

юл