Беларуская Служба

Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў з ізалятара на Акрэсціна

27.05.2022 09:12
Андрэй Янушкевіч меў выйсці на свабоду ў чацвер.
Андрэй Янушкевічradyjo.net/Я.Іванюк

Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў з ізалятара на Акрэсціна. Напярэдадні ўвечары павінен быў завершыцца яго адміністрацыйны арышт.

Андрэя Янушкевіча і Настассю Карнацкую затрымалі пасля вобшуку ў кнігарні «Кнігаўка», якую выдавецтва «Янушкевіч» адкрыла 16 мая. Янушкевіча прыгаварылі да 10 дзён арышту, а працаўніцу крамы Карнацкую – да 13 дзён.

Андрэй Янушкевіч меў выйсці на свабоду ў чацвер.


вс