Колькасць палітзняволеных у Беларусі не змяншаецца. Праваабаронцы могуць распавесці сотні гісторый людзей, якія сядзяць за нашу і вашу свабоду. Аднак нават сярод праваабарончых арганізацый ёсць рознагалоссі наконт дакладнай колькасці палітвязняў.
Так адбываецца між іншым таму, што ў Беларусі няма палітычных артыкулаў, людзей саджаюць паводле крымінальных артыкулаў, што ўскладняе працэс прызнання палітвязнем, – адзначае кіраўнік праекту дапамогі палітзняволеным Фонду «Краіна для жыцця» Вольга Зазулінская.
- Усе крымінальныя артыкулы, паводле якіх людзі сядзяць у турмах. Часам сам чалавек не хоча быць у спісе, часам не жадаюць яго сваякі. Часам мы не ведаем, паколькі ў чалавека няма блізкіх сваякоў. Часам сваякоў так запужваюць, што яны адмаўляюцца даваць інфармацыю, і мы даведваемся, напрыклад, ад сукамернікаў.
Па інфармацыі Вольгі Зазулінскай, у Беларусі амаль паўтары тысячы палітвязняў, у сваю чаргу цэнтр «Вясна» прызнае палітзняволенымі 1222 асобы.