Беларуская Служба

Грамадзяніна Латвіі адправілі ў псіхіятрычную лякарню за крытыку нелегітымнага

23.06.2022 11:33
Цяпер прадстаўнікам Латвіі не даюць сустрэцца з грамадзянінам сваёй краіны.
Ілюстрацыйны здымакфота: Shutterstock/CC7

Як паведамляе la.lv са спасылкай на парламенцкага сакратара МЗС Латвіі Занду Калніня-Лукашэвіч, у Беларусі затрымалі грамадзяніна гэтай балтыйскай краіны. У тэлефоне латвійца «сілавікі» нібыта знайшлі смс-паведамленні з крытыкай Лукашэнкі.

«Яго змясцілі пад варту. Мы неадкладна запыталі сустрэчу па консульскай дапамозе. Калі супрацоўнікі консульства хутка выехалі ў названае месца, чалавека ўжо не было пад вартай - яго змясцілі ў псіхіятрычную бальніцу на месяц псіхіятрычных экспертыз», - распавяла Калніня-Лукашэвіч.

Прэс-сакратарка не стала каментаваць, ці скарыстаўся латвіец магчымасцю прыехаць у Беларусь без візы, ці ўжо даўно знаходзіцца там. Цяпер прадстаўнікам Латвіі не даюць сустрэцца з грамадзянінам сваёй краіны.

Беларусь галаўнога мозга/нг