Беларуская Служба

У Мінску затрыманы актывіст Яўген Батура

29.06.2022 15:31
Родным мужчыны патэлефанаваў следчы і паведаміў, што Яўген затрыманы, бліжэйшыя 10 сутак правядзе на Акрэсціна. 
.    .
Турма. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ErikaWittlieb/CC0 Public Domain/pixabay.com

Сёння раніцай дома ў грамадскага актывіста Яўгена Батуры прайшоў ператрус. Самога Яўгена затрымалі.

Родным мужчыны патэлефанаваў следчы і паведаміў, што Яўген затрыманы, бліжэйшыя 10 сутак правядзе на Акрэсціна. Пасля будзе вызначана далейшая мера стрымання. Па словах следчага, актывіст затрыманы за падзеі 2020 года.

Якія канкрэтна падзеі маюцца на ўвазе, следчы не ўдакладніў.

ав/Новы Час

СК: Рэйкавым партызанам пагражае смяротная кара

29.06.2022 12:35
Юрыст Вясны тлумачыць, чаму гэта не так.