Беларуская Служба

Азаронак пазваніў Ціханоўскай

05.08.2022 14:53
Да асабістай размовы са Святланай Ціханоўскай і камандай далучыўся лукашэнкаўскі прапагандыст Рыгор Азаронак.
Ілюстрацыйны здымакScreenshot Youtube

Офіс Ціханоўскай перадаў незалежным медыя поўны запіс для таго, каб выключыць магчымасць маніпуляцыі.

«Мы ніколі не запісваем размовы з беларусамі, аднак у выпадку з Рыгорам мы папярэдзілі яго пра тое, што запіс вядзецца ў мэтах бяспекі. Бо мы чакалі, што гэтая размова выкарыстоўваецца рэжымным тэлебачаннем, і Рыгор ужо анансаваў у сябе ў канале выхад матэрыялу аб званку», — заявілі ў Офісе Святланы Ціханоўскай.

юл