На 1 ліпеня 2022 года ў спіс асоб, «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», унесены 426 чалавек, у тым ліку як мінімум 19 чалавек з ліку дзеячаў культуры.
У Рэспубліканскім спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» – больш за 1000 найменняў. Ён уключае сімволіку, артыкулы, ролікі, Telegram- і Viber-групы, чаты і каналы і г. д.
З унесеных у спіс толькі за першую палову 2022 года Беларускі ПЭН вылучыў 18 пазіцый, якія маюць дачыненне да сферы культуры або да дзеячаў культуры.
юл