На поўдні і ўсходзе Украіны працягваюцца баі. Сітуацыю на фронце камандзіры характарызуюць як «цяжкую і напружаную». Прэс-сакратар Генштаба Аляксандр Штупун заявіў, што расіяне спрабуюць вярнуць страчаныя за апошнія дні пазіцыі. Штупун дадаў, што Расія перакідвае свае пазіцыі ў Беларусь.
- На Валынскім і Палескім кірунках адзначаецца перамяшчэнне сродкаў СПА ўзброеных сіл Расійскай Федэрацыі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. Працягвае захоўвацца пагроза нанясення праціўнікам ракетных і авіяцыйных удараў з тэрыторыі і паветранай прасторы гэтай краіны.
Украінская авіяцыя бамбардзіравала пяць груповак расійскіх войскаў у рэгіёне. Артылерыя і ракетныя войскі здзейснілі 230 абстрэлаў ваенных аб'ектаў. Яны знішчылі склады боепрыпасаў і паліва ў Старыцах і Чорнабаеўцы Херсонскай вобласці.
Штупун адзначыў, што расійская прапаганда працягвае хлусіць, прыдумляючы неіснуючыя перамогі і прыкрываючы злачынствы свайго войска і наймітаў. Ён заклікаў давяраць інфармацыі толькі з правераных крыніц і не распаўсюджваць розныя расійскія фэйкі і дэзінфармацыю.
ав