Беларуская Служба

Латвія пачала будаўніцтва агароджы на мяжы з Беларуссю 

15.09.2022 09:39
Плот на латвійска-беларускай мяжы будзе ўзведзены на працягласці 173 кіламетраў.
Агароджа на мяжы Латвіі з Беларуссю Крыніца: delfi.lv

Латвія пачала будаваць плот на мяжы з Беларуссю, паведамляе Delfi. Раней падобныя праекты рэалізавалі Польшча і Літва.

Плот на латвійска-беларускай мяжы будзе ўзведзены на працягласці 173 кіламетраў, першыя з іх ужо абсталяваны. Вышыня плота з калючым дротам амаль 4 метры. Будаўніцтва плануецца закончыць у 2024 годзе.

Прычынай будаўніцтва загароджаў на межах краін ЕЗ з Беларуссю стаў гібрыдны напад рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі, які выклікаў міграцыйны крызіс летась. Мігранты дагэтуль спрабуюць нелегальна патрапіць з Белраусі у ЕЗ. Пры гэтым беларускія памежнікі ім спрыяюць.

У жніўні ў Латвію з Беларусі спрабавалі нелегальна патрапіць 300 мігрантаў, у верасні такіх налічылі ўжо 150. У Рызе наўпрост кажуць пра «беларускую гібрыдную вайну», бо праблема «нікуды не дзелася».

Delfi/эж