Беларуская Служба

Латвія пачала будаваць плот на мяжы з Беларуссю працягласцю ў 173 км

15.09.2022 13:14
30 чэрвеня ў Польшчы паведамілі пра завяршэнне будаўніцтва 186-кіламетровага плота на мяжы з Беларуссю. 
Litwa buduje 4-metrowe ogrodzenie na granicy z Białorusią
Litwa buduje 4-metrowe ogrodzenie na granicy z BiałorusiąForum/Reuters/JANIS LAIZANS

Плот з калючым дротам на латвійска-беларускай мяжы плануюць пабудаваць да 2024 году. Яго працягласць складзе 173 км, піша «Delfi».

Латвія ўзводзіць уздоўж мяжы з Беларуссю агароджу, каб перашкодзіць нелегальным мігрантам, якія пры спрыянні і дапамозе беларускіх спецслужбаў спрабуюць трапіць на тэрыторыю Еўрасаюзу.

«Агароджа вышынёй амаль чатыры метры не стане панацэяй, аднак нелегальным мігрантам будзе цяжка яе пераадолець самастойна», – заявіў генерал Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі Юрыс Мартуканс.

Прадстаўнік латвійскіх памежнікаў заўважыў, што з-за канфлікту ва Украіне гібрыдная вайна, якую ў 2021 годзе распачаў супраць суседніх краінаў Аляксандр Лукашэнка, адышла на другі план, але «беларускі бок яе працягвае». У жніўні на латвійска-беларускай мяжы спынілі 300 нелегальных мігрантаў, у верасні – 150 чалавек.
Агароджа на мяжы Латвіі і Беларусі будзе ўзведзеная ў тры этапы. Ужо пройдзеныя першыя кіламетры.

30 чэрвеня ў Польшчы паведамілі пра завяршэнне будаўніцтва 186-кіламетровага плота на мяжы з Беларуссю. 28 жніўня аб завяршэнні будаўніцтва агароджы на мяжы заявіла Літва. Плот з калючым дротам цягнецца ўздоўж літоўска-беларускай мяжы на 502 км.

вс

на фота: плот на беларуска-літоўскай мяжы