Беларуская Служба

Лукашэнка абяцае не праводзіць у Беларусі мабілізацыю

23.09.2022 10:57
Пра гэта дыктатар заявіў падчас наведвання мемарыяльнага комплексу Хатынь.
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/pul_1

Лукашэнка пракаментаваў мабілізацыю ў Расіі і зазначыў, што ў Беларусі мабілізацыі не будзе.

- Гэтая мабілізацыя ў Расіі. Тое, што на нас спрабуюць перакінуць гэты масток, што будзе і ў нас… А калі не будзе? Гэта вас, прапагандыстаў бы перацерлі. А ім за гэта нічога не будзе. Ім трэба стварыць сітуацыю. За нешта ўчапіцца. Не будзе ніякай мабілізацыі. Гэта хлусня.

Таксама Міністэрства абароны заявіла, што пытанне мабілізацыі не тычыцца Беларусі.

Разам з тым Тк-канал «Беларусь головного мозга» паведаміў, што з Гомеля пішуць пра тое, што мужчынам, якія скончылі ваенную кафедру, пачалі прыходзіць позвы ў войска, іх забіраюць у абавязковым парадку на 6 месяцаў.

юл