Тэлеграм-канал «Беларускі гаюн» паведамляе, што ў аўторак зафіксавана адразу некалькі новых эшалонаў з раскансерваванай вайсковай тэхнікай Узброеных сілаў Беларусі, якую вязуць у напрамку Расіі.
Так, раніцай быў заўважаны буйны састаў, які кіраваўся з Мінска ў бок Барысава, і ў якім перавозілася не менш за восем танкаў Т-72А і не менш за 28 грузавікоў «Урал». Відавочцы сцвярджаюць, што танкаў магло быць ад 15 да 30.
Калі прыгледзецца, то на танках можна заўважыць белыя надпісы, і гэта можа сведчыць пра тое, што яны знятыя з захоўвання з 969-й базы рэзерву танкаў, якая знаходзіцца ў гарадскім пасёлку Урэчча Любанскага раёна.
Акрамя гэтага, у Оршы быў заўважаны яшчэ адзін эшалон з вайсковай тэхнікай, які таксама рухаўся ў бок Расіі. На відэа можна заўважыць два УАЗы, пяць адзінак розных МАЗаў, пяць ЗРК «Тор-М2». На гэтай тэхніцы таксама бачныя характэрныя белыя надпісы.
Аналіз умоў надвор'я дазволіў зрабіць выснову, што відэа было знятае сёння.
Інфармацыя пра тое, што вайсковая тэхніка вывозіцца з Беларусі ў боку Расіі, зʼявілася ў папярэднія дні.
вс