Беларуская Служба

Прызначана дата суда над палітвязнем Алесем Папковічам

24.11.2022 10:50
Суд над Алесем распачнецца 5 снежня ў судзе Заводскага раёна Мінска.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock/Fanni_2021

Яна і Алеся Папковічаў затрымалі 2 верасня ў Мінску. Вядома, што Ян раней працаваў інкасатарам у «Белгазпрамбанку». У пачатку верасня браты планавалі з’ехаць у Польшчу, аднак за дзень да ад'езду былі затрыманыя сілавікамі. Цяпер іх абвінавачваюць паводле арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак).

Суд над Алесем распачнецца 5 снежня ў судзе Заводскага раёна Мінска. Справу будзе разглядаць суддзя Дзмітрый Астапенка, паведамляе ПЦ Вясна.

Браты Ян і Алесь Папковічы ўтрымліваюцца ў СІЗА-1 на Валадарскага,2 у Мінску.

Падтрымайце палітвязняў грашовымі пераводамі, пасылкамі, медыцынскімі бандэролькамі, а таксама тэлеграмамі і лістамі салідарнасці: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, (Ян Валерʼевіч Папковіч, Алесь Валерʼевіч Папковіч)

яс