Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы: Я веру, што ў Беларусі пераможа дэмакратыя

24.01.2023 12:15
Ва ўрачыстасцях з нагоды 160-годдзя выбуху паўстання 1863 года ўдзельнічала таксама Святлана Ціханоўская.
     i   160-   1863
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас урачыстасцi з нагоды 160-годдзя выбуху паўстання 1863 года PAP/Andrzej Lange

Прэзідэнт Польшчы выказаў надзею, што ў Беларусі пераможа дэмакратыя і воля да самавызначэння. Падчас урачыстасцяў з нагоды 160-годдзя пачатку паўстання 1863 года Анджэй Дуда пераконваў, што беларускі народ канчаткова атрымае належныя яму правы:

- Беларускі народ канчаткова дачакаецца свабоды ў рамках сваёй мірнай і спакойнай барацьбы за тое, на што аб’ектыўна мае права – права на самавызначэнне на сваёй уласнай зямлі.

У цырымоніі, якая адбылася ў Варшаўскай цытадэлі, апрача прэзідэнта Дуды прынялі ўдзел, між іншым, прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа і лідарка беларускай дэмакратычнай апазіцыі Святлана Ціханоўская.

IAR/аз

Святлана Ціханоўская сустрэнецца з польскімі міністрамі і спікерам парламента

23.01.2023 08:05
23 студзеня яна таксама плануе прыняць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных 160-годдзю пачатку паўстання Кастуся Каліноўскага.

Прэзідэнт Польшчы: Дзякую ўсім народам, якія змагаліся супраць Расіі

23.01.2023 17:05
Прэзiдэнт Анджэй Дуда выказаў надзею, што ў Беларусі пераможа дэмакратыя і воля да самавызначэння.