Беларуская Служба

Каманда Ціханоўскай і ўрад Польшчы створаць групу па падтрымцы беларускага бізнесу

26.01.2023 10:44
Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Алесь Аляхновіч і Франак Вячорка абмеркавалі з міністаркай фінансаў Польшчы праблемы беларускага бізнесу.
            .
Каманда Ціханоўскай і эканамічны блок урада Польшчы створаць групу па падтрымцы беларускага бізнесу. Фота: tsikhanouskaya.org

Бакі дамовіліся стварыць агульную працоўную групу па падтрымцы беларускага бізнесу. Спрашчэнне рэлакацыі беларускага бізнесу ў Польшчы будзе для яго дадатковай абаронай перад палітычным пераследам з боку рэжыму.

Святланай Ціханоўская падзякавала міністарцы Магдалене Жэчкоўскай за падтрымку беларускага бізнесу, і адзначыла важнасць пашырэння такіх праектаў як Polish Business Harbour, які даў шэрагу кампаній і спецыялістам ІТ-сектара, якія адчуваюць пагрозу сваёй бяспецы, рэлакавацца ў Польшчу.

Павел Латушка прапанаваў пашырыць праграму таксама на дробныя і сярэднія кампаніі, не толькі з IT-сектара.

А таксама выказаў ідэю міністру фінансаў Польшчы падрыхтаваць для польскіх структур інфармацыйную запіску з тлумачэннем санкцыйнай палітыкі, каб мінімізаваць выпадкі беспадстаўнай дыскрымінацыі беларусаў.

Прэс-служба С. Ціханоўскай / вх