Беларуская Служба

Ніна Багінская была затрыманая ў Дзень Волі. Яе пратрымалі ў міліцэйскім пастарунку да вечара

26.03.2023 08:15
 .  .
Ніна Багінская. Архіўнае фота.Фота: spring96.org

Ніна Багінская была затрыманая ў Дзень Волі — яе выпусцілі толькі ўвечары.

У дзень Волі, 25 сакавіка, у Мінску затрымлівалі Ніну Багінскую. А 12:30 сілавікі прыйшлі за ёй дадому і без усялякіх тлумачэнняў прывезлі ў РУУС Першамайскага раёна.

Спадарыню Ніну пратрымалі ў міліцыі да позняга вечара — яе адпусцілі з пастарунку толькі бліжэй да 21-й гадзіны.

Не выключана, што менавіта такім чынам міліцыянты вырашылі не даць магчымасці «нязломнай Ніне» выйсці на цэнтральную плошчу сталіцы з нацыянальным бела-чырвона-белым сцягам. Яна так рабіла ва ўсе часы, нягледзячы на іх суровасць.

nashaniva.com / вх