Беларуская Служба

Праваабаронцы паведамляюць пра масавыя затрыманні ў Навагрудку

18.04.2023 15:33
Затрыманыя шэсць чалавек.
    ()
АМАП на вуліцах Мінску (ілюстрацыя)Фота: Andrei Bortnikau/Shutterstock

Праваабаронцам стала вядома пра масавыя затрыманні ў Наваградку ў мінулыя выходныя, паведамляе euroradio. Затрыманыя шэсць чалавек. Яны зараз знаходзяцца ў Карэліцкім ізалятары часовага ўтрымання. Што стала падставай для затрымання гэтых людзей, пакуль невядома.

Нагадаем, на мінулым тыдні масавыя затрыманні прайшлі ў Дзяржынску і Пружанах. Былі затрыманыя дзясяткі чалавек. У Пружанах у людзей праводзілі ператрусы і правяралі тэлефоны. Частку пазней адпусцілі, але частку пакінулі за кратамі чакаць суда. У Дзяржынску шукалі людзей, якія ўдзельнічалі ў пратэстах. У СІЗА адправілі больш за 10 чалавек. Гаворка ідзе пра крымінальную справу.

Агулам жа станам на 18 красавіка, паводле ПЦ «Вясна» у Беларусі налічваецца 1486 вязняў сумлення.

эж