Беларуская Служба

У Беларусі ўхвалілі закон, які ўскладняе выезд за мяжу

19.04.2023 11:12
Закон забараняе выезд за мяжу асоб, супраць якіх вядуць адміністрацыйны працэс.
Здымак мае ілюстрацыйны характарVereshchagin Dmitry/Shutterstock

У другім чытанні Палата прадстаўнікоў прыняла закон пра абмежаванне права выезду за мяжу, ён уводзіць працэдуру ўзгаднення на выезд для кіраўнікоў дзяржаўных органаў і арганізацый.

Дазвол павінны атрымліваць і работнікі, што забяспечваюць дзейнасць і тэхнічнае абслугоўванне дзяржаўных органаў, якім дадзены допуск да дзяржаўных сакрэтаў.

Узгадняць свой ад’езд за мяжу павінны і супрацоўнікі сілавых структур.

Законапраект таксама вызначае часовае абмежаванне на выезд з Рэспублікі Беларусь асоб, у адносінах да якіх вядзецца адміністрацыйны працэс.

Апрача таго, КДБ далі права не пускаць грамадзян за мяжу, калі «выезд супярэчыць інтарэсам нацыянальнай бяспекі».

яс/svaboda.org