Беларуская Служба

Дзмітрыя Семчанку перавялі ў баранавіцкае СІЗА

19.04.2023 14:05
23 сакавіка Мінскі гарадскі суд пакараў Дзмітрыя Семчанку трыма гадамі калоніі.
Дзмітрый СемчанкаФота са старонкі baj.by

Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, асуджанага на тры гады былога супрацоўніка тэлеканала АНТ Дзмітрыя Семчанку перавялі ў СІЗА № 6 г. Баранавічы. Аднак гэты пункт наўрад ці стане канчатковым: хутчэй за ўсё з СІЗА Семчанку будуць пераводзіць далей у калонію.

Першапачаткова Дзмітрыя Семчанку і ягоную жонку Юлію, таксама дыпламаваную журналістку, затрымалі 15 верасня 2022 года за «рэпосты з экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў». Дзмітрыя арыштавалі на 15 сутак – з новай фармулёўкай «за хуліганства».

У вызначаны тэрмін Дзмітрыя Семчанку на свабоду не выпусцілі, на яго склалі новы пратакол з наступным адміністрацыйным арыштам «за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пазней стала вядома, што супраць журналіста пачалі крымінальную справу на падставе ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.
Праваабарончая супольнасць прызнала Дзямітрыя Семчанку палітычным вязнем.

23 сакавіка Мінскі гарадскі суд пакараў Дзмітрыя Семчанку трыма гадамі калоніі.

аз

Праваабаронцы паведамляюць пра масавыя затрыманні ў Навагрудку

18.04.2023 15:33
Затрыманыя шэсць чалавек.