Беларускі «McDonaldʼs» будзе працаваць як «Mak.by», паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на беларускага аператара хуткага харчавання. «Макдональдс» сышоў з Расіі ў траўні 2022 года, з Беларусі – восенню таго ж года.
Сітуацыя са зменай назвы цягнулася некалькі месяцаў. Аператар беларускіх рэстаранаў – KSB Victory Restaurants, паведамляў, што яны будуць працаваць пад назвай «Вкусно і точка», то бок так, як называюцца памяшканні, якія засталіся пасля амерыканскай сеткі ў Расіі. Аднак у абедзвюх краінах рэстараны змагаліся з праблемамі, у тым ліку з пастаўкамі. З санкцыйнага рынку сышлі замежныя пастаўшчыкі, у тым ліку, «Кока-Кола».
На нарадзе 12 снежня Лукашэнка заявіў, што «Макдональдс» цяпер «наша прадпрыемства». У лютым рэстараны сталі працаваць пад назвай «Мы адчыненыя».
Цяпер беларускі аператар абвясціў, што рэстараны, якімi ён кіруе, зменяць назву на «Mak.by». Ён таксама запэўніў, што захавае «любімыя густы» кліентаў.
аз