Беларуская Служба

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея выйшлі на волю

21.04.2023 15:02
Сёння муж і жонка выйшлі з калоній, цалкам адбыўшы тэрміны. Яны знаходзіліся за кратамі 1 год, 8 месяцаў і 19 дзён
  Irdorath
Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзеяhttps://t.me/prisoners_spring96/2681

Надзею і Уладзіміра затрымалі ўвечары 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Мінскам падчас святкавання дня народзінаў Надзеі разам з іншымі музыкамі і гасцямі свята. У снежні Надзею і Уладзіміра асудзілі да 2 гадоў калоніі. Іх абвінавацілі ў актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі (арт. 342 КК).

Сёння муж і жонка выйшлі з калоній, цалкам адбыўшы тэрміны. Яны знаходзіліся за кратамі 1 год, 8 месяцаў і 19 дзён.

Акрамя іх у зняволенні апынуліся музыкі Юлія і Пётр Марчанка ды Антон Шніп, якія таксама ўжо адбылі тэрміны і выйшлі на волю.

ПЦ Вясна/яс