Беларуская Служба

Памёр Гродзенскі архіяпіскап Арцемій

22.04.2023 10:33
У 2020-ым ён публічна асудзіў гвалт сілавікоў і падтрымаў пратэстоўцаў.
Ілюстрацыйнае фотаКанал рабочей группы «Христианская визия»/https://t.me/christianvision

Архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій, які ў 1996-2021 гадах узначальваў Гродзенскую епархію, памёр сёння ўначы, паведаміла Радыё Свабода і пацвердзіла «Хрысціянская візія».

Арцемію (Кішчанку) было 70 гадоў, 25 красавіка ён мусіў адсвяткаваць дзень народзінў. Тыдзень таму стала вядома, што ён цяжка хварэе.

У жніўні 2020 году архіепіскап Арцемій быў адзіным з беларускіх праваслаўных іерархаў, хто публічна асудзіў гвалт сілавікоў і падтрымаў пратэстоўцаў.

У чэрвені 2021 году сінод БПЦ Маскоўскага патрыярхату прыняў рашэнне пазбавіць яго пасады.

Крыніца: Радыё Свабода