Праект «Права на абарону» апублікаваў дадзеныя аб дысцыплінарных спагнаннях у дачыненні да беларускіх адвакатаў. Па дадзеных праекта, у 2022 годзе да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнулі 74 адвакаты, 27 з іх пазбавіліся ліцэнзіі.
Адвакатаў прыцягвалі да адказнасці за подпіс пад антываеннай петыцыяй, «непадпарадкаванне» супрацоўнікам міліцыі, няправільна аформлены ордэр і нават за выказванні ў судовых спрэчках.
«Заканадаўства аб адвакацкай дзейнасці Беларусі і практыка яго прымянення ўяўляюць сабой яскравы прыклад усебаковага дзяржаўнага кантролю за адвакатамі, што несумяшчальна з прынцыпам іх незалежнасці», гаворыцца ў справаздачы «Крызіс беларускай адвакатуры: як вярнуць права на абарону».
вх