Беларуская Служба

У Беларусі паляку прысудзілі 4 гады нібыта за шпіянаж

25.04.2023 11:55
Вядома, што Ежы Жывалеўскі – жыхар Беласточчыны і муж грамадзянкі Беларусі.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneФота з адкрытых крыніц

У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі ў рамках антыпольскай палітыкі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Толькі цяпер стала вядома, што 27 лютага ў Гродне суд прысудзіў грамадзяніна Польшчы Ежы Жывалеўскага да 4 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі нібыта за «агентурную дзейнасць» і «супрацоўніцтва з замежнымі спецслужбамі». Пра прысуд паведаміў Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Падрабязнасці судовага паседжання невядомыя, паколькі працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Вядома, што Ежы Жывалеўскі – жыхар Беласточчыны і муж грамадзянкі Беларусі.

У пачатку сакавіка старшыня КДБ Беларусі Іван Церцель заявіў, не называючы імёнаў, што «некалькі польскіх, а таксама літоўскіх і латвійскіх грамадзян былі арыштаваныя падчас іх актыўнай дзейнасці ў сферы агентурнай дзейнасці на нашай тэрыторыі».
Міністэрства замежных спраў Літвы абвергла, што грамадзянін Літвы знаходзіцца ў Беларусі. У сваю чаргу латвійская дыпламатыя паведаміла, што адзін грамадзянін гэтай краіны пачуў несправядлівыя абвінавачванні ў шпіянажы.

IAR/яс