Беларуская Служба

У Беларусі 3 новыя палітвязні

25.04.2023 12:36
Усяго праваабаронцы прызналі 1497 чалавек палітычнымі вязнямі ў Беларусі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Ichigo121212 from Pixabay/CC0

Праваабрончы цэнтр «Вясна» паведаміў пра тое, што 3 новыя асобы прызнаныя палітычнымі зняволеннымі.  

Сярод іх Аляксей Камароўскі — асуджаны да 4 гадоў пазбаўлення волі па арт. 364 КК (Гвалт або пагроза яго прымянення ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў), арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў) за спробу пазбегнуць гвалту з боку супрацоўнікаў МУС 10 жніўня 2020 года шляхам манеўравання на аўтамабілі, які расцэнены як пагроза супрацоўніку МУС;

Ілля Шакіраў — асуджаны да 2 гадоў пазбаўлення волі па арт. 364 КК за пагрозы ў адрас кіраўніка ГУБАЗіК МУС;

Барыс Протасаў — асуджаны па арт. 364 і ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у мірным сходзе і перакрыцце падчас мірнай дэманстрацыі дарогі аўтамабілю супрацоўнікаў МУС, расцэненае імі як пагроза прымяненнем гвалту.

Усяго праваабаронцы прызналі 1497 чалавек палітычнымі вязнямі ў Беларусі.

ПЦ «Вясна»/юл