Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі зноў пашырыла «пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
У спіс дадалі яшчэ 23 прозвішчы — цяпер у ім 2735 чалавек.
Акрамя іншых, у спіс дадалі завочна асуджаных Аляксандру Герасіменю і Аляксандра Апейкіна, старшыню БКДП Аляксандра Ярашука, яго намесніка Сяргея Антусевіча і бухгалтарку Ірыну Бут-Гусаім, а таксама фігуранта «справы Зельцэра» Арцёма Задруцкага.
Аляксандра Герасіменя і Аляксандр Апейкін сталі першымі беларусамі, якіх беларускія ўлады асудзілі завочна. «Завочны суд» прыгаварыў іх да 12 гадоў зняволення.
Крыніца: Athletes for Freedom