У паведамленні мытнай службы гаворыцца, што нагодай для гэтага паслужыў матэрыял Беларускага расследавальнага цэнтра аб шэрых схемах, праз якія рэжым Лукашэнкі працягвае завозіць драўніну ў ЕС.
«Праводзіцца службовае расследаванне па фактах, выкладзеных журналістамі. Цяпер, у рамках работы праводзіцца аналіз базы даных мытнага дэкларавання тавараў, накіраваны запыты ў кампетэнтныя органы Кыргызскай Рэспублікі».
Гаворка ідзе пра расследаванне БРЦ «Лясныя браты. Як Кыргызстан дапамагае Беларусі абыходзіць санкцыі ЕЗ». У ім паведамлялася, што драўніна адпраўляецца ва ўмоўны Бішкек, там ператвараецца ў «кыргызскую» - і прадаецца ў ЕС у абыход абмежаванняў. На гэтым удалося зарабіць каля 30 мільёнаў еўра.
Крыніца: Первый. Беларусский. Расследовательский.