Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская ў гадавіну аварыі на ЧАЭС: «Урок вывучылі беларусы, але не дыктатары»

26.04.2023 09:23
Лукашэнка і Пуцін збіраюцца размясціць у Беларусі ядзерную зброю, якой у краіне быць не павінна.
  .
Зварот Святланы Ціханоўскай. фота: https://www.youtube.com/watch?v=nUn8dLlAAPc

«37 год таму здарыўся Чарнобыль. Беларусы вывучылі гэты ўрок і добра запомнілі, што такое ядзерная катастрофа. Але гэты ўрок не вывучылі дыктатары. Лукашэнка і Пуцін збіраюцца размясціць у Беларусі ядзерную зброю, якой у нашай краіне быць не павінна, – сказала ў сваім звароце лідарка Пераходнага кабінету Святлана Ціханоўская.

«Рэжым настойвае на тым, што ён зможа кантраляваць ядзерную зброю. Але ён не здольны кантраляваць нават атамную электрастанцыю, якую збудавалі ў Астраўцы. Колькі інцыдэнтаў там ужо адбылося? Пяць? Дзесяць? Але мы ж разумеем, што для радыяцыі няма чыноў, зорачак і пагонаў – пацерпяць абсалютна ўсе.

Што можа зрабіць кожны з вас ужо зараз? Чытаць незалежныя СМІ, каб ведаць праўду, якую замоўчвае рэжым. Расказваць сумленныя навіны сваім родным і блізкім, якія да гэтага часу глядзяць тэлевізар і вераць усяму, што там гавораць.

Беларусы замежжа, выходзьце сёння на «Чарнобыльскі шлях» у сваіх гарадах. Будзьце голасам мільёнаў беларусаў, якія супраць размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі».

Тэлеграм-канал С. Ціханоўскай/нг