Гаворка ідзе пра ТАА «Боінг БЛР», якое было створана ў кастрычніку 2020 года з мэтай адказваць за камунікацыю з беларускімі кліентамі і Мінскам.
Адным з такіх кліентаў з'яўляецца авіякампанія «Белавія», авіяпарк якой зараз складаецца з усяго 13-ці самалётаў маркі Embraer (Бразілія) і Boeing (ЗША). Бартоў амерыканскага вытворцы ў іх 8 адзінак:
1 – Boeing 737-8 MAX;
5 – Boeing 737-800;
2 – Boeing 737-300.
Нагадаем, што авіякампанія планавала пашырыць і абнавіць свой авіяпарк менавіта самалётамі маркі Boeing. З гэтай мэтай, яшчэ ў 2018 годзе «Белавія» замовіла 5 машын з лінейкі 737 MAX 8, якія маглі б замяніць старадаўнія Boeing 737- 500 і 737-300 сямейства 737 Classiс. Аднак з 5-ці бартоў беларускі авіяперавозчык атрымаў толькі адзін, які, да таго ж, доўгі час не мог увогуле нікуды лётаць, пакуль Расія не дазволіла.
Рашэнне аб ліквідацыі ТАА «Боінг БЛР» было прынята яшчэ 1 сакавіка 2023 года і зараз юрыдычная асоба знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі.
Reform.by/МотолькоПомоги/нг