Беларуская Служба

Арыштаваны музыка Мікіта Найдзёнаў

26.04.2023 12:46
Мінімум месяц у СІЗА Жодзіна знаходзіцца беларускі паэт і музыка Мікіта Найдзёнаў.
 .
Мікіта Найдзёнаў.Фота: natatnik.by/

Праваабаронцы «Вясны» атрымалі інфармацыю, што ўжо мінімум месяц у СІЗА Жодзіна знаходзіцца вядомы беларускі паэт і музыка Мікіта Найдзёнаў. 

Мікіта — былы фронтмен гурта Hurma, а таксама аўтар шэрагу песень для розных артыстаў. У 2015-м стаў уладальнікам прэміі «Залаты апостраф» у намінацыі «Дэбют» за найлепшую публікацыю вершаў у часопісе «Дзеяслоў». У 2018 годзе заснаваў музычнае шоу «СамШазам».

Можна паслухаць вершы Мікіты Найдзёнава ў аўтарскім чытанні.

вх