Беларуская Служба

Вядомага рэпетытара Яўгена Лівянта асудзілі на 3 гады «хатняй хіміі»

25.05.2023 15:34
Пра гэта піша «Радыё Свабода» са спасылкаю на свае крыніцы.
Ілюстрацыйны здымакScreenshot z Youtube

Як стала вядома Свабодзе, педагога Яўгена Лівянта за ўдзел у пратэстах пакаралі «хатняй хіміяй».

Яўгену Лівянту прысудзілі тры гады так званай «хатняй хіміі», абмежавання свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову.
У крымінальнай справе разам з адным з уладальнікаў цэнтру «100 балаў» Яўгенам Лівянтам праходзяць яшчэ шасцёра чалавек, у тым ліку ягоныя жонка і дзеці. Выракі іншым пакуль невядомыя.

Справу Лівянта разглядае ў судзе Маскоўскага раёну Мінску суддзя Кацярына Мурашка.

Усе яны абвінавачваюцца ва ўдзеле ў пратэстах 2020 году паводле ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).

Крыніца: Радыё Свабода