Беларуская Служба

Святлане Алексіевіч, Нобелеўскай лаўрэатцы, сёння спаўняецца 75 гадоў

31.05.2023 11:30
Нобелеўская лаўрэатка і пісьменніца Святлана Алексіевіч адзначае юбілей за мяжой.
Swiatłana Aleksijewicz
Swiatłana AleksijewiczPAP/EPA/STRINGER

Алексіевіч вымушана з’ехала з Беларусі ў 2020-м годзе. Алексіевіч была ў складзе Каардынацыйнай рады. З таго часу пісьменніца жыве ў Берліне і працуе над новымі кнігамі.

У 2015-м Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію «за шматгалосую творчасць – помнік пакутам і мужнасці ў наш час«.

Святлана нарадзілася 31 траўня 1948 году ў Івана-Франкоўску ва Украіне ў сям’і вайскоўца. Большую частку жыцця яна правяла ў Беларусі. Алексіевіч – аўтарка вядомых твораў «У вайны не жаночы твар», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарнобыльская малітва». Сваімі настаўнікамі ў літаратуры яна называе беларускіх пісьменнікаў-гуманістаў Алеся Адамовіча і Васіля Быкава.

вх