Па звестках, атрыманых BELPOL, Віктар Бабарыка ў цяперашні час утрымліваецца ў памяшканні камернага тыпу Папраўчай калоніі № 1 (г. Наваполацк). Яго стан здароўя здавальняючы, аднаўляецца пасля атрыманых траўм. Цяпер стаўленне да яго з боку адміністрацыі калоніі нармальнае, «прэсаваць» Віктара Бабарыку баяцца з прычыны арганізаванай дэмакратычнай супольнасцю інфармацыйнай кампаніі ў ягоную падтрымку.
З-за "зліву" адчувальнай для карнікаў лукашэнкі інфармацыі аб атрыманні Віктарам Бабарыкам у калоніі сур'ёзных цялесных пашкоджанняў, у ВК № 1 прыязджала праверка з МУС для выяўлення крыніц уцечкі. Пры гэтым правяралі як персанал калоніі (з праверкай асабістых мабільных тэлефонаў), так і зняволеных, аднак асоб, якія абвясцілі дадзеныя аб здарэнні, не знайшлі.
яс